Марыя Калеснікава сустрэлася з Веранікай Цапкала
Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава / lookby.media
Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала сустрэліся ўпершыню за пяць гадоў. Сяброўкі па Аб'яднаным штабе 2020-га разам наведалі канцэрт у Берліне.
Выбарчую кампанію 2020 года яны пачалі ў розных камандах: Калеснікава ўзначальвала штаб Віктара Бабарыкі, а муж Веранікі Валерый Цапкала меў сваю каманду і таксама вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты. Аднак Бабарыку з сынам арыштавалі, а Валерыя Цапкалу не зарэгістравалі кандыдатам — у Цэнтрвыбаркаме забракавалі вялікую колькасць сабраных ім подпісаў за вылучэнне.
Пасля гэтага каманды Бабарыкі і Цапкалы далучыліся да выбарчай кампаніі Святланы Ціханоўскай. Жаночае трыа Ціханоўская — Калеснікава — Цапкала стала сімвалам 2020 года.
Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава / lookby.media
Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава / lookby.media