Пераможцы Алімпіяды скардзяцца на паламаныя медалі

Алімпійскі медаль

Алімпійскі медаль / globallookpress.com

Аргкамітэт зімовых Алімпійскіх гульняў у Мілане абяцае разабрацца, чаму адразу ў некалькіх атлетаў зламаліся толькі што атрыманыя алімпійскія медалі.

У нядзелю дзве амерыканскія залатыя медалісткі — Брызі Джонсан і Аліса Лю — расказалі, што ў іх медалёў неўзабаве пасля цырымоніі ўзнагароджання адваліліся стужачкі. Джонсан, якая перамагла ў лыжных спаборніцтвах па хуткасным спуску, паказала медаль журналістам на прэс-канферэнцыі. "Вось медаль. А вось стужачка. А вось гэта штучка, якая павінна трымаць медаль на стужачцы. І так, яна адвалілася", — перадае Бі-Бі-Сі яе словы.

Акрамя амерыканцаў на такую ж праблему паскардзіліся спартоўцы са зборнай Германіі па біятлоне, якія заваявалі бронзу. Яны знялі відэа, дзе падскокваюць, святкуючы поспех. Пры гэтым медаль адной з атлетак адрываецца і падае на зямлю. "Гэй, Алімпіяда, што здарылася з медалямі?" — пытаюцца нямецкія спартоўцы.

Адзін з кіраўнікоў аргкамітэта Алімпійскіх гульняў Андрэа Франчызі паведаміў, што арганізатары спрабуюць выявіць прычыну: "Мы нададзім медалям асаблівую ўвагу. Зразумела, мы хочам, каб усё было ідэальна, калі ўручаюцца медалі, таму гэта адзін з самых важных момантаў для атлетаў".

Ці атрымаюць атлеты новыя медалі наўзамен зламаных, пакуль незразумела.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.