Джэфры Эпштэйн у Беларусь не прылятаў

Карына Шуляк і Джэфры Эпштэйн

Карына Шуляк і Джэфры Эпштэйн / Epstein's files

Скандальна вядомы Джэфры Эпштэйн так і не пабываў у Беларусі. Гэта ў каментары для Еўрарадыё пацвердзіла арганізацыя экс-сілавікоў BELPOL. Акрамя таго, такое паведамленне можна прачытаць у адным з лістоў яго беларускай сяброўкі Карыны Шуляк.

Але візы, як заўважыла Еўрарадыё, Эпштэйн рабіў некалькі гадоў запар — у 2014, 2015 і 2016 гадах. А ўжо ў студзені 2017-га Карына напісала мільянеру:

"Бацькі падзяліліся навінамі: падобна, што для грамадзян ЗША (і шмат якіх іншых краін) не патрэбная віза, калі ты застаешся не больш за 5 дзён".

Яго адказу на гэтае паведамленне ў базе няма. У ліставаннях не згадваецца і тое, чаму ён рабіў беларускія візы, але выглядае як "на ўсялякае ўсё".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.