Кампанію "Будзьма беларусамі!" залічылі ў "экстрэмісцкія фармаванні"

Лагатып кампаніі "Будзьма беларусамі"

Лагатып кампаніі "Будзьма беларусамі" / "Будзьма беларусамі"

У спіс "экстрэмісцкіх фармаванняў", які складае МУС, уключылі ініцыятыву "Будзьма беларусамі!" Адпаведнае рашэнне міліцэйскае ведамства прыняло 29 студзеня 2026 года.

Канкрэтна ў пералік унесеныя сайт budzma.org, старонкі ініцыятывы ў сацсетках, адрасы электроннай пошты, акаўнт у PayPal і лагатып у выглядзе "выявы трох чалавечых сілуэтаў белага колеру на чырвоным фоне".

Кампанія "Будзьма" стала 331-й у спісе "экстрэмісцкіх фармаванняў". Яго пачалі складаць пасля 2020 года, уключаючы ў яго ў тым ліку і незалежныя СМІ.

Культурна-асветніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" узнікла ў 2008 годзе. Яна займаецца развіццём і прапагандай беларускай культуры. Цяпер ініцыятыва зарэгістраваная ў Літве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.