Пра меліярацыю, беларускую нафту, ЖКГ і выгаранне чыноўнікаў — эфір
Андрэй Махоўскі / Еўрарадыё
Не толькі цэментныя заводы, дрэваапрацоўка ды шматлікія сілавыя структуры — знайшлася і яшчэ адна галіна, куды, як у бездань, і з такім жа вынікам, шмат гадоў уліваюцца грошы з бюджэту. Гэта меліярацыя. Пра важнасць якой няспынна кажа Лукашэнка. Вось толькі, як і ў выпадку з вышэй узгаданымі сферамі, тут толькі страты. Як, дарэчы, і ў выпадку з пошукамі ў беларускіх нетрах нафты. Не быць якой не можа ў беларускай зямлі. Як высвятляецца — можа.
Што не так з праектамі па меліярацыі, і ці вінаваты чыноўнікі ў стратах з-за гэтых праектаў? Што насамрэч прымусіла Лукашэнку адмовіцца ад ідэі пошукаў беларускай нафты, і пры чым тут Мадура? Чаму беларускія чыноўнікі выгараюць, прадпрыемствы ўсё часцей банкруцяцца, а заробкі перасталі расці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.