Міністэрства адукацыі праз маразы дазволіла дзецям не наведваць школы і садочкі
У бліжэйшыя дні сіноптыкі прагназуюць моцныя маразы / LookByMedia
З 2-га лютага праз моцныя маразы ў Беларусі дзецям дазволілі не ісці ў школу. Пра гэта паведаміла Міністэрства адукацыі.
У ведамстве адзначылі, што з улікам кліматычных умоў у канкрэтнай мясцовасці бацькі маюць права самастойна прыняць рашэнне не накіроўваць дзяцей ва ўстановы адукацыі незалежна ад паказчыкаў тэмпературы паветра.
У такім выпадку па месцы знаходжання дзяцей павінны быць забяспечаныя максімальна бяспечныя ўмовы, а таксама неабходна загадзя папярэдзіць выхавацеля дзіцячага садка або класнага кіраўніка.
Калі дзіця застаецца дома, дадатковыя дакументы ва ўстанову адукацыі падаваць не патрабуецца.
Паводле прагнозаў, моцныя маразы ў Беларусі будуць трымацца як мінімум некалькі дзён — да 4 лютага.