Раніцай галалёд і −30 °C, сіноптыкі і МНС раяць быць асцярожнымі
Зіма ў Беларусі / t.me/soligorsk_mp/
Сіноптыкі і МНС папярэдзілі беларусаў пра неспрыяльныя гідраметэаралагічныя з’явы. Сёння на дарогах будзе слізка, а раніцай у некаторых рэгіёнах тэмпература апусціцца да −25…−30 °C.
Удзень будзе воблачна, але без ападкаў. Галалёд застанецца на многіх дарогах на ўвесь дзень. Вецер паўночны, 4–9 м/с. Тэмпература паветра ў цягам дня ад −11 °C па паўднёвым заходзе да −19 °C па паўночным усходзе.