Польскія вайскоўцы: Беларусь зноў выпрабоўвае нашу супрацьпаветраную абарону

Беларуска-польская мяжа

Беларуска-польская мяжа / Еўрарадыё

Другі дзень запар паветраную прастору Польшчы парушаюць "аб’екты, падобныя да паветраных шароў". Аператыўнае камандаванне родаў войскаў Польшчы кажа, што Беларусь тэстуе польскую супрацьпаветраную абарону.

"У ноч з 31 студзеня на 1 лютага беларуская сторона здзейсніла яшчэ адну спробу разведкі і праверкі рэакцыі польскіх сістэм СПА", — гаворыцца ў паведамленні Аператыўнага камандавання.

Палёт аб’ектаў адсочваўся вайсковымі радыёлакацыйнымі сістэмамі. Ваенныя заяўляюць, што шары "не ўяўлялі пагрозы бяспецы".

У заяве памежнай службы гаворыцца, што, хутчэй за ўсё, гаворка зноў вядзецца пра шары з кантрабандай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.