Стартап з беларускімі каранямі заключыў здзелку з Microsoft на $750 млн

Perplexity

Perplexity / Shutterstock.com

Стартап Perplexity, які заснаваў беларус Дзяніс Ярац разам з двума партнёрамі ў ЗША, падпісаў пагадненне з Microsoft на $750 млн. Падрабязнасці паведамляе Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы.

Па пагадненні Perplexity атрымае доступ да воблачнай інфраструктуры Azure. Такім чынам стартап пашырае свой бізнес па-за межы даўняга воблачнага партнёра Amazon.com Inc.

Кантракт падпісалі на тры гады. Паведамляецца, што заснаваны беларусам стартап зможа запускаць розныя ІІ-мадэлі праз праграму Microsoft Foundry, у тым ліку рашэнні ад OpenAI, Anthropic і xAI.

Каментуючы здзелку, у Perplexity заявілі, што партнёрства з Microsoft дапаможа атрымаць доступ да перадавых мадэляў.

Прадстаўнікі Microsoft здзелку не каментуюць.

У снежні мінулага года футбаліст Крышціяну Раналду інвеставаў у пошукавы сэрвіс з выкарыстаннем штучнага інтэлекту Perplexity AI.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.