Мінск пачалі падключаць да 5G

Базавая станцыя 5G

Базавая станцыя 5G / pixabay.com

У цэнтры Мінска днямі запусцілі першую зону мабільнай сувязі па тэхналогіі 5G. Пра гэта паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі.

"Хуткасць мабільнага інтэрнэту ў найбліжэйшыя пяць гадоў у сярэднім вырасце ў чатыры разы", — падкрэсліў ён.

З 9 па 11 мая ў Мінску ў тэставым рэжыме ўжо працавала сетка мабільнай сувязі фармату 5G. Яе тэставалі МТС і адзіны інфраструктурны аператар сетак 4G і 5G у Беларусі — кампанія beCloud.

У пачатку красавіка ў Беларусі запусцілі працэс стварэння сеткі сотавай рухомай электрасувязі па тэхналогіі IMT-2020, гэта значыць 5G. Інвестыцыйны праект будзе рэалізаваны па мадэлі адзінага інфраструктурнага аператара. У склад гэтай сеткі ўвойдзе дзейная сетка LTE (4G).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.