Беларуска заявіла ў міліцыю, што ў яе скралі "сэрцайка"
У жыхаркі Баранавічаў скралі "сэрцайка" ў Тэлеграме / brest.mvd.gov.by
17-гадовая жыхарка Баранавічаў звярнулася ў міліцыю з заявай аб крадзяжы.
Дзяўчына купіла ў Тэлеграме NFT-падарунак. За карцінку "сэрцайка з банцікам" яна заплаціла 14 рублёў, але гэтае "сэрцайка" ў яе скралі.
Высветлілася, што за пару дзён да здарэння дзяўчына пераходзіла ў Тэлеграме па розных спасылках. У выніку да яе старонкі атрымаў доступ невядомы, які скраў падарунак.
У міліцыі заяву ў дзяўчыны прынялі. Цяпер ідзе расследаванне крымінальнай справы аб несанкцыянаваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі.
У жыхаркі Баранавічаў скралі "сэрцайка" ў Тэлеграме / brest.mvd.gov.by