"Я адна не ведала, што ў Мінску блэкаўт?" — беларусы абураныя адключэннем святла

Цёмныя вуліцы Мінска

Цёмныя вуліцы Мінска / фота з сацсетак

Увечары 4 лютага вуліцы беларускіх гарадоў стаялі без асвятлення ў час пік. У Мінску, напрыклад, вулічныя ліхтары ўключылі толькі ў 19:00, хаця цямнець у горадзе пачало прыкладна а 18-й.

Гэта адбылося на наступны дзень пасля выступу Лукашэнкі. Ён публічна абурыўся, што святло на вуліцах уключаецца занадта рана. Маўляў, на гэта траціцца занадта шмат грошай. Чыноўнікі адразу ж кінуліся выконваць распараджэнне.

У сацсетках беларусы масава абураюцца тым, што ім даводзіцца ісці па цёмных вуліцах.

"Я адна не ведала, што ў Мінску блэкаўт і выйшла з дома без ліхтарыка?" — іранізуе адна з карыстальніц сацсетак. Іншы карыстальнік кажа, што яго бацькі спачатку вырашылі, быццам здарылася нейкая аварыя.

"Пачытаў сотні каментароў у рэгіянальных пабліках, і народ страшэнна злы. Захад сонца сёння быў у 17.56. Ліхтары ўключалі а 19.00. Людзі ў шоку і лаюцца. Асвятлення няма акурат тады, калі народ вяртаецца з працы і дзеці пасля другой змены ў школах. Ужо апісваюць траўмы з-за гэтага. І сапраўды, незразумела, чаму ліхтары не адключаць часткова ад 00.00 да 05.00, калі ўжо трэба так ашчаджаць.  "Слава богу, что полная луна, да и снег помогает" — цытата",піша журналіст Дзмітрый Гурневіч.

Блогер Ігар Лосік нагадвае, што яшчэ нядаўна беларускія прапагандысты заяўлялі, што Еўропа эканоміць на электрычнасці і там няма асвятлення нават на Раство: "Гэта характэрная рыса дыктатуры — любое прыватнае выказванне дыктатара імгненна ператвараецца ва "ўказанне", і чыноўнікі пачынаюць дэманстраваць стараннасць, нават калі гэта наўпрост пагаршае жыццё людзей".

Прапагандыст Рыгор Азаронак, ухваляючы рашэнне пра адключэнне вулічных ліхтароў, заявіў: "У нас не Лас-Вегас. Цяпер больш душэўнасці".

"Я адна не ведала, што ў Мінску блэкаўт?" — беларусы абураныя адключэннем святла
Цёмныя вуліцы Мінска / фота з сацсетак
"Я адна не ведала, што ў Мінску блэкаўт?" — беларусы абураныя адключэннем святла
"Я адна не ведала, што ў Мінску блэкаўт?" — беларусы абураныя адключэннем святла
"Я адна не ведала, што ў Мінску блэкаўт?" — беларусы абураныя адключэннем святла
"Я адна не ведала, што ў Мінску блэкаўт?" — беларусы абураныя адключэннем святла
"Я адна не ведала, што ў Мінску блэкаўт?" — беларусы абураныя адключэннем святла
"Я адна не ведала, што ў Мінску блэкаўт?" — беларусы абураныя адключэннем святла

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.