Дональд Трамп падпісаў статут Рады міру
Трамп з падпісаным статутам Рады міру / AP
На Сусветным эканамічным форуме ў Давосе прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў статут Рады міру, у якой бачыць альтэрнатыву ААН.
Акрамя ЗША ў арганізацыю ўвайшлі яшчэ 18 краін, у тым ліку блізкаўсходнія саюзнікі Штатаў, Арменія, Азербайджан і Венгрыя. Краіны Заходняй Еўропы, уключаючы Францыю і Германію, увайсці ў Раду міру пакуль што адмовіліся.
"Лукашэнка сам хацеў быць на падпісанні докаў Рады міру тут у Давосе, сёння, але не склалася і дарма стараўся. Будзе толькі рэжымны амбасадар", — паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Трамп заявіў, што яго мэта — "мір ва ўсім свеце".
Пажыццёвае сяброўства ў Радзе міру каштуе мільярд долараў. Уладзімір Пуцін, які атрымаў прапанову ўступіць у арганізацыю, заявіў, што Масква разглядае такую магчымасць. А заплаціць мільярд долараў можа з амерыканскіх сродкаў, замарожаных у Расіі.