Траціна правераных крамаў Гродна гандлюе няякаснай садавіной і гароднінай — КДК

Гнілая бульба, ілюстрацыйнае фота

Гнілая бульба, ілюстрацыйнае фота / kartofelexpert.ru

Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці праверыў наяўнасць садавіны і гародніны ў крамах абласнога цэнтра. Парушэнні былі выяўленыя ў 14 крамах.

У чатырох крамах у продажы не было бульбы, капусты, цыбулі і яблыкаў. У кожнай трэцяй праверанай краме прадаваліся недабраякасныя гародніна і садавіна. Таксама былі выяўленыя выпадкі, калі садавіна і гародніна прадаваліся без цэннікаў і без маркіроўкі з указаннем вытворцы і ўмоваў захоўвання.

Як адзначае прэс-служба КДК, няякасная гародніна і садавіна знятыя з продажу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.