У Беларусь не пусцілі чвэрць тоны ікры

Бліны з ікрой, фота ілюстрацыйнае

Бліны з ікрой, фота ілюстрацыйнае / unsplash

Рассельгаснагляд не пусціў у Беларусь 250 кілаграмаў ікры. Пяць транспартных сродкаў з ікрой і марскімі прадуктамі затрымалі на расійска-беларускай мяжы.

Перавозчыкамі былі грамадзяне Беларусі. Ветэрынарныя інспектары Ўпраўлення Рассельгаснагляду паведамілі, што ў перавозчыкаў не было дакументаў, якія пацвярджалі б паходжанне, якасць і бяспеку прадукцыі.

"Акрамя таго, гэтыя грузы перавозіліся ў неналежных санітарных умовах, у багажніках і грузавых адсеках аўтамабіляў, не прызначаных для транспарціроўкі харчовых прадуктаў, без кантролю ўстаноўленых вытворцамі тэмпературных рэжымаў", — гаворыцца ў паведамленні Рассельгаснагляду.

У выніку на мяжы затрымалі 250 кілаграмаў ікры, а таксама мідзіі, печань траскі, ракаў і іншую прадукцыю. Прадукты вярнулі адпраўнікам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.