У МЗС Беларусі на Новы год павесілі міністра на ялінку

Міністр Рыжанкоў у выглядзе цацкі

Міністр Рыжанкоў у выглядзе цацкі / фота са старонкі МЗС у Фэйсбуку

Міністэрства замежных спраў Беларусі да свайго навагодняга віншавання ў Фэйсбуку дадало неадназначнае фота.

На ім бачна, як на ялінцы вісіць міністр Максім Рыжанкоў, зроблены ў выглядзе цацкі.

Фота выклікала неадназначную рэакцыю ў каментатараў. Экс-супрацоўнік МЗС Андрэй Бушыла абурыўся: "Міністра нельга вешаць".

Наталля Ляўсенка са здзіўленнем запыталася: "Гэта дакладна старонка МЗС ці нейкі фэйк? Міністр на фота?.. Хто так здзекуецца???"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.