Трамп прапанаваў Беларусі ўвайсці ў Раду міру

Трамп даслаў кіраўніцтву Беларусі запрашэнне ўвайсці ў Раду міру

Трамп даслаў кіраўніцтву Беларусі запрашэнне ўвайсці ў Раду міру / МЗС Беларусі

Дональд Трамп прапануе Беларусі ўвайсці ў Раду міру для ўрэгулявання сітуацыі ў сектары Газа. Пра гэта гаворыцца ў яго звароце да Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе МЗС Беларусі.

"У звароце Беларусі ў кантэксце ўрэгулявання сітуацыі ў Газе прапануецца стаць заснавальнікам Рады міру, новай міжнароднай арганізацыі", — заявіў прэс-сакратар МЗС Руслан Варанкоў

У замежнапалітычным ведамстве кажуць, што Лукашэнка ўспрыняў прапанову Трампа "станоўча". Беларусь, як кажа Варанкоў, гатовая ўдзельнічаць у рабоце Рады міру і спадзяецца, што гэты орган будзе займацца ўрэгуляваннем і іншых канфліктаў.  

Пра стварэнне Рады міру Трамп абвясціў 16 студзеня. Пазней Bloomberg паведаміў, што за сяброўства ў гэтым органе краіны павінны будуць заплаціць па 1 млрд долараў.

СМІ паведамлялі, што запрашэнне Трампа атрымалі каля 60 краін, у тым ліку Расія. Большасць абдумваюць адказ, свой удзел адразу пацвердзіла Венгрыя, з энтузіязмам прыняла прапанову Аргенціна. У КНР запрашэнне не дасылалі.

Трамп прапанаваў Беларусі ўвайсці ў Раду міру
Трамп даслаў кіраўніцтву Беларусі запрашэнне ўвайсці ў Раду міру / МЗС Беларусі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.