Ралі "Дакар" упершыню выйграў літоўскі гоншчык. Каманда МАЗа не ўдзельнічала

Вайдотас Жала

Вайдотас Жала / t.me/infotransby

Сёлетняе ралі "Дакар" у заліку грузавікоў выйграў літоўскі гоншчык. Да гэтага сезона Вайдотас Жала дзесяць разоў выходзіў на дыстанцыю на легкавым аўтамабілі.

Жала выступаў за стырном Iveco. Беларуская і расійская каманды MAZ-Sportavto і KAMAZ, якія раней паспяхова паказвалі сябе ў заліку грузавікоў на "Дакары", сёлета не ўдзельнічалі ў ралі.

"Калі я ўпершыню стартаваў у "Дакары" адзінаццаць гадоў таму, маёй марай было проста паўдзельнічаць. Але сёння я выйграў трафей. Жыццё — гэта вар'яцтва! — шчыруе пераможца на фінішы. — Думаю, мая стабільнасць акупілася. Нам давялося спыніцца ўсяго на пятнаццаць хвілінаў на старце гонкі, у той час як у маіх сапернікаў былі ўзлёты і падзенні.

"Дакар" — гэта дзіўнае выпрабаванне. Адна памылка можа каштаваць вельмі дорага. Нам пашанцавала, што мы іх не дапусцілі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.