У Мінску з’явіцца яшчэ адно транспартнае кальцо

Мінск

Мінск / realt.by

У Мінску пачалі будаўніцтва пуцеправода, які злучыць вуліцы Калеснікава і Ціміразева. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун.

Пуцеправод злучыць тэрыторыі Фрунзенскага і Цэнтральнага раёнаў. Сталічныя ўлады плануюць пракласці дарогу над чыгункай, злучыўшы жылы раён Брылевічы з вуліцай Казінца.

"Умоўна кажучы, атрымаецца яшчэ адно транспартнае кальцо, дзякуючы якому кіроўцам не трэба будзе выязджаць на МКАД і дадаткова загружаць яе", — растлумачыў Алег Корзун.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.