У Беларусі дазволілі працаваць крыптабанкам
Крыптавалюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Беларусі дазволілі працаваць крыптабанкам. Аляксандр Лукашэнка, як паведамляе яго служба, падпісаў указ, які адкрывае шлях для працы банкаў, якія выкарыстоўваюць лічбавыя токены.
Для працы на беларускім рынку такі банк павінен быць рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій і быць уключаным у рэестр крыптабанкаў Нацыянальнага банка.
Праз крыптабанкі можна будзе весці як звычайныя рахункі, так і адначасова працаваць з лічбавымі токенамі — напрыклад, атрымліваць заробкі ў крыптавалюце.