Абвешчаны пераможца конкурсу на графічны знак для беларускага рубля
Знак рубля, які перамог на конкурсе / Васіль Шчабятун
Нацыянальны банк падвёў вынікі конкурсу на найлепшы новы графічны знак беларускага рубля. Пераможцам абвешчаны Васіль Шчабятун.
Ён атрымае прыз — 3000 рублёў.
Агулам у конкурсе ўдзельнічалі каля 2700 работ.
Канчатковы варыянт графічнага знака рубля зацвердзяць на аснове работы пераможцы.