Расійскія спецслужбы атруцілі Аляксея Навальнага ядам эквадорскай жабы
Аляксей Навальны / euronews.com
Расійскія спецслужбы атруцілі Аляксея Навальнага ядам эквадорскай жабы. Рэчыва эпібатыдзін выявілі некалькі незалежных адна ад адной лабараторый.
Як піша The Insider, аналізы праводзіліся ў пяці краінах — Вялікабрытаніі, Швецыі, Францыі, Германіі і Нідэрландах. Гэта адбылося дзякуючы таму, што сям'я палітыка вывезла сэмплы яго біяматэрыялаў за мяжу.
Эпібатыдзін выклікае параліч усяго цела, аж да самага спынення дыхання. На ранняй стадыі атручвання з'яўляюцца тахікардыя, гіпертэнзія, ваніты, міякланія і сутаргі.
Расійскія ўлады назвалі прычынай смерці Навальнага арытмію, таксама ў матэрыялах справы згадваліся гіпертанічная хвароба і атэрасклероз.