Белы дом апублікаваў "валянцінкі" з Грэнландыяй і Мадура
Дональд Трамп, прэзідэнт ЗША / Carlo Allegri / Reuters
У пятніцу Белы дом апублікаваў у сацыяльных сетках серыю іранічных паштовак, нібыта прысвечаных Дню святога Валянціна.
"Ты скраў маё сэрца", — напісана на першай паштоўцы, на якой таксама намаляваны венесуэльскі дыктатар Нікалас Мадура ў момант, калі яго вывозяць з Венесуэлы ў кайданках і з завязанымі вачыма. Напачатку гэтага года ЗША выкралі Мадура з Венесуэлы.
На другой паштоўцы контуры Грэнландыі абведзены сэрцам.
"Прыйшоў час вызначыцца ў нашых адносінах", — кажа подпіс пад "валянцінкай".
Раней амерыканскае выданне The New York Post паведамляла, што жарты ў інтэрнэце, якія публікуюцца ад імя Белага дома, у асноўным прыдумвае сам Трамп, часам — намеснік ягонай адміністрацыі ці намеснік дырэктара па камунікацыях.