Як беларусы дапамагаюць жыхарам Кіева
Алена Жаркевіч / Euroradio
Кіеў перажывае самую суровую за гады поўнамаштабнай вайны зіму. Праз частыя абстрэлы інфраструктуры тысячы дамоў засталіся без ацяплення, а некаторыя і без электрычнасці. Пры гэтым на працягу доўгага часу тэрмометр на вуліцы паказваў мінус 20 градусаў.
Беларусы не засталіся ўбаку, і 25 студзеня ў найбольш пацярпелым раёне ўкраінскай сталіцы адкрылі Пункт Нязломнасці — месца, дзе можна сагрэцца і падсілкавацца цёплымі напоямі і ежай.
Беларускія валанцёры — актывістка Алена Жаркевіч і былыя палітвязні Ірына Шчасная і Аляксей Капліч — распавялі, як працуе пункт і чаму яны самі зрабілі такі выбар: не сядзець у цёплых кватэрах, а дапамагаць кіяўлянам у гэтыя няпростыя дні.