Ці магчыма праз ціск і нежаданне ісці на дыялог вызваліць палітвязняў — эфір
Уладзімір Жыгар / Еўрарадыё
Адны няспынна праводзяць расследаванні адносна ўцягнутасці рэжыму Лукашэнкі ў працу на карысць расійскага ваенна-прамысловага комплексу і дамагаюцца пашырэння заходніх санкцый супраць Беларусі. Другія збіраюць і дакументуюць факты рэпрэсій і злачынстваў рэжыму супраць беларускага народа і патрабуюць прыцягнення вінаватых да крымінальнай адказнасці. Трэція шукаюць магчымасці для дыялогу з рэжымам, каб палітвязні выходзілі на свабоду, а краіна — з міжнароднай ізаляцыі. Усё гэта — пра беларускія дэмсілы. Якія, здавалася б, хочуць аднаго, але ідуць да мэты рознымі шляхамі. Перасварыўшыся паміж сабой на гэтым шляху.
Чым цікавыя дакументы пра дзейнасць Лукашэнкі ў Венесуэле, і што не так са стратэгічным сяброўствам з Кітаем? Якія магчымасці для дзейнасці беларускіх дэмсіл ва Украіне адкрывае сустрэча Зяленскага з Ціханоўскай, і чаму актывізавалі апошнім часам сваю дзейнасць за мяжой спецслужбы? Што не так, на думку чальцоў BELPOL, з заявамі Марыі Калеснікавай, і чаму з Лукашэнкам немагчыма дамовіцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар у 15:00. Праграма выходзіць раз на тры тыдні.