Зміцер Фурманаў: хавайся ў бульбу і захоўвай сваю ідэнтычнасць — наша ідэя сёння

Зміцер Фурманаў

Зміцер Фурманаў / Еўрарадыё

12 лютага ў эфіры Еўрарадыё — сузаснавальнік прасторы “Кропка” ў Вільні, дата-спецыяліст праваабарончага цэнтра “Вясна”, тэхнічны менеджар ініцыятывы “Вольныя” Зміцер Фурманаў.

Мы здаўна ведаем жартаўліва-ганебны выраз “хавайся ў бульбу”. Маўляў, у гэтым увесь і беларускі характар, і беларускі менталітэт, і нацыянальная ідэя. І магчыма, сёння для нас сапраўды нацыянальная ідэя ў тым, каб “схавацца ў бульбу”. Але размова ідзе не проста пра тое, каб выжыць, але найперш пра тое, каб захаваць сваю ідэнтычнасць, мову, культуру і спадчыну. Таму мы мусім сёння гэта прыняць і “хавацца ў бульбу” — але без негатыву, перакананы Зміцер Фурманаў.

Пра тое, чаму беларусы сёння ізноў пастаўлены перад неабходнасцю выжываць, ці здольны мы гэта зрабіць пры тым узроўні свядомасці і самаідэнтыфікацыі, якія маем, і чаму ў выразе “хавайся ў бульбу” не варта шукаць негатыў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Зміцерам Фурманавым.

Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:

                                         
Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.