Беларусы ў Кіеве адкрываюць другі "пункт нязломнасці"

У Кіеве адкрываецца другі беларускі "пункт нязломнасці"

У Кіеве адкрываецца другі беларускі "пункт нязломнасці" / t.me/belaruscentrlviv

У Кіеве пачынае працу другі "пункт нязломнасці", створаны беларусамі. Першы, як распавядала Еўрарадыё, пачаў працу два тыдні таму — 26 студзеня.

У "пункце нязломнасці" можна сагрэцца, выпіць гарачай гарбаты, зарадзіць гаджэты. Пра яго адкрыццё паведаміў тг-канал фонду "Вольная Беларусь".

"Сёння ўсталёўваецца ўжо другі намёт, бо першы больш не спраўляецца з колькасцю людзей, якім патрэбна дапамога. Асабліва прыемна, што гэта ініцыятыва звычайных беларусаў.

Ад імя беларускай супольнасці Украіны выказваем шчырую падзяку Алене Жаркевіч і ўсім, хто дапамог рэалізаваць гэтую важную і патрэбную справу",гаворыцца ў паведамленні.

Першы "пункт нязломнасці" адкрылі валанцёры беларускага хаба "Сустрэча".

Беларусы ў Кіеве адкрываюць другі "пункт нязломнасці"
У Кіеве адкрываецца другі беларускі "пункт нязломнасці" / t.me/belaruscentrlviv

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.