У карціннай галерэі ў Гомелі адмянілі Дзень закаханых
Дзень святога Валянціна / pixabay.com
У Гомелі анансавалі, а потым вельмі хутка адмянілі святкаванне дня святога Валянціна ў дзяржаўнай установе.
Святкаваць дзень святога Валянціна апошнім часам у Беларусі даводзіцца цішком, бо ўлады не ўхваляюць "заходні ўплыў". Але сёлета, як заўважыла выданне "Флагшток", анонс святкавання з'явіўся нават на сайце дзяржаўнай установы — карціннай галерэі імя Вашчанкі.
Праўда, неўзабаве абвестка цішком знікла і з сайта і з усіх паблікаў галерэі. Ніякіх тлумачэнняў на гэты конт не было.
Праўда, афішу адмененага мерапрыемства журналісты знайшлі на іншых рэсурсах. Падчас мерапрыемства "Дзень закаханых з Вудзі Аленам" у галерэі планавалі паглядзець і абмеркаваць яго камедыйную меладраму "Эні Хол", пагуляць у гульні, наведаць выставы.
Дырэктарка карціннай галерэі імя Вашчанкі — Людміла Шымбалёва. Яна была даверанай асобай Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах, з'яўляецца кіраўніцай раённай арганізацыі Беларускага саюзу жанчын і дэлегаткай Усебеларускага народнага сходу.