Расія кантралюе палову палітычнага кантэнту ў Telegram-каналах Германіі
"Тэлеграм", фота ілюстрацыйнае / pixabay.com
Расія кантралюе палову палітычнага кантэнту ў Telegram-каналах Германіі. Як вынікае з аналізу, які правялі журналісты The Insider і "Новая газета – Еўропа", прарасійскі кантэнт ствараюць Telegram-каналы, што ўваходзяць у сетку RT.
Сцвярджаецца, што адміністратары шэрагу гэтых каналаў маюць дачыненне да падраздзяленняў цэнтральнага кіравання ваеннай разведкай Расіі (ГРУ). Таксама яны займаюцца дэзінфармацыяй.
Усяго журналісты заўважылі ў нямецкім Telegram каля 330 каналаў, якія рэгулярна транслююць пракрамлёўскія заявы. Прыкладна трэць з іх прысвечана непалітычным тэмам.
Telegram далёка не самы папулярны месэнджэр у Германіі, тым не менш, ім карыстаюцца некалькі мільёнаў чалавек.