У Расіі пачалі блакаваць званкі ў Telegram і WhatsApp

У Расіі блакуюць галасавыя выклікі ў папулярных месенджарах, ілюстрацыйнае фота

У Расіі блакуюць галасавыя выклікі ў папулярных месенджарах, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Расіі пачалі блакаваць званкі ў Telegram і WhatsApp. У Раскамнаглядзе пацвердзілі, што прынялі "меры па частковым абмежаванні" званкоў, піша "Новая Газета Европа".

У ведамстве заяўляюць, быццам месенджары Telegram і WhatsApp "сталі асноўнымі галасавымі сэрвісамі, што выкарыстоўваюцца для падману і вымагальніцтва грошай, уцягвання ў дыверсійную і тэрарыстычную дзейнасць расійскіх грамадзян".

ПНа праблемы з тэлефанаваннямі ў папулярных месенджарах расіяне сталі скардзіцца з 11 жніўня. Эксперты казалі, што збоі ў працы WhatsApp і Telegram не выглядаюць выпадковымі, бо людзі скардзяцца менавіта на працу званкоў.

Выданне "Осторожно Media" са спасылкай на крыніцу ў расійскім урадзе пісала, што заблакаваць галасавыя выклікі ў замежных месенджарах прапанавалі расійскія аператары мабільнай сувязі. Такім чынам яны спадзяваліся зняць асноўныя прэтэнзіі сілавікоў да месенджараў і прадухіліць магчымае поўнае блакаванне WhatsApp і Telegram.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.