Ад "беларускага Гарварда" да сістэм залпавага агню і ПТВ — эфір

Павел Церашковіч

Павел Церашковіч / Еўрарадыё

Чыноўнікі, ідэолагі і сілавікі рэжыму Лукашэнкі не пакідаюць без увагі сістэму адукацыі. Але ў сваім, арыгінальным стылі, які змушае адмыслоўцаў сумнявацца ў тым, што вынік для адукацыі і для вучняў будзе станоўчы. Да прыкладу, дзяржаўная праграма "Беларусь інтэлектуальная" прадугледжвае, што 50% дзевяцікласнікаў павінны пайсці ў ПТВ. Ці, здавалася б, што можа быць дрэннага ў рашэнні аб стварэнні "беларускага Гарварда", але неяк так складваецца, што гэты "беларускі Гарвард” звязаны з сістэмамі залпавага агню…

Што дрэннага ў стварэнні "беларускага Гарварда”, і як ён звязаны з сістэмамі залпавага агню? Чым небяспечны дзіцячы тэхнапарк, і на што скіравана дзяржаўная праграма "Беларусь інтэлектуальная"? Ці здольная дзяржава вырашыць пытанне якаснай адукацыі, і пры чым тут навуковыя ступені ў выкладчыкаў ВНУ? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з дарадцам Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі, гісторыкам Паўлам Церашковічам у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.