“Мюнхен” і Беларусь: хто будзе за сталом перамоў па Украіне, а хто — на стале?

Валерый Карбаевіч

Валерый Карбаевіч

Прэзідэнт Францыі Макрон, выступаючы на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, заявіў, што ЕС павінен далучыцца да перамоў з Расіяй пра мір ва Украіне. Менавіта таму Францыя і накіравала свайго прадстаўніка ў Маскву. А як вынікае з інфармацыі з МЗС РБ, то і ў Мінск таксама. Са свайго боку Святлана Ціханоўская падчас дыскусіі “Беларусь у цэнтры ўвагі” адзначыла: “Пытанне Беларусі павінна быць часткай усіх перамоў пра бяспеку ў рэгіёне”. Тэма бяспекі ў рэгіёне, а значыць і вайны ва Украіне, была галоўнай на Канферэнцыі. Адпаведна пра яе выказваліся практычна ўсе: ад прэзідэнта Украіны Зяленскага і кіраўніка НАТА да дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа і міністра замежных спраў Кітая Ван І.

Пра што сведчыць актывізацыя перамоў Францыяй, і якая роля ў гэтым працэсе адводзіцца Парыжам Лукашэнку? Чаму апошнім часам ізноў гучаць словы пра адсутнасць у Лукашэнкі суб’ектнасці, і як пытанне ўзмацнення гэтай суб’ектнасці звязана з заклікамі да ЕС распачаць перамовы з Лукашэнкам? Ці сапраўды рэжыму Лукашэнкі пагражае “пераварот”, і пры чым тут Масква? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.