Генсек НАТА распавёў пра "шалёныя страты" Расіі ва Украіне

Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ

Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ / Еўрарадыё

Расія нясе "шалёныя страты" ва Украіне, якія за апошнія два месяцы склалі каля 65 тысяч салдат. Пра гэта заявіў на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы генеральны сакратар NATO Марк Рутэ, піша Reuters.

Таксама ён падкрэсліў, што NATO мае дастаткова сілы, каб Расія не спрабавала атакаваць альянс:

"Мы выйграем кожную бітву з Расіяй, калі яна нападзе на нас зараз, і мы павінны пераканацца, што праз два, чатыры, шэсць гадоў сітуацыя не зменіцца", — сказаў генсек НАТА.

Штогадовая Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы распачалася 13 лютага і закончыцца 15 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.