Барак Абама пракаментаваў расісцкае відэа ў сацсетках Дональд Трампа

Барак Обама

Барак Обама / Alex Wong / Getty Images

Былы прэзідэнт ЗША Барак Абама ускосна пракаментаваў расісцкае відэа, апублікаванае ў сацыяльных сетках прэзідэнта Дональда Трампа. У інтэрв’ю ён заявіў, што "сорам" і "прыстойнасць", якія калісьці кіравалі дзяржаўнымі чыноўнікамі, цяпер страчаныя, піша BBC.

У абразлівым відэароліку быў выкарыстаны фрагмент, які паказваў Абаму і яго жонку Мішэль у выглядзе малпаў. Гэта выклікала крытыку як з боку дэмакратаў, так і з боку рэспубліканцаў. Сенатар Тым Скот — адзіны чарнаскуры сенатар-рэспубліканец — назваў гэта "самым расісцкім учынкам, які калі-небудзь бачыў у Белым доме".

У публікацыі роліка абвінавацілі супрацоўніка адміністрацыі Трампа. Сам прэзідэнт заявіў журналістам, што ён не бачыў той часткі відэа, дзе былі паказаныя Абамы. Адказваючы на пытанне журналістаў пра тое, ці плануе ён выступіць з прабачэннямі, Трамп сказаў, што "не здзейсніў памылкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.