Дональд Трамп склікае першае паседжанне Рады міра
Дональд Трамп, прэзідэнт ЗША / Anna Moneymaker / Getty Images
Дональд Трамп склікае першае паседжанне створанай ім Рады міра. Яно мусіць адбыцца 19 лютага ў Вашынгтоне, пра гэта са спасылкай на крыніцы ў ЗША і дыпламатычных колах паведамляе выданне Axios.
Па дадзеных журналістаў, адміністрацыя Трампа хоча выкарыстоўваць гэтую сустрэчу для таго, каб рэалізаваць другі этап пагаднення аб спыненні агню ў Газе.
22 студзеня на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе прэзідэнт ЗША афіцыйна аб'явіў аб пачатку дзейнасці Рады міра. Цяпер яна налічвае 27 чальцоў, сярод якіх ёсць Беларусь. Большасць заходніх партнёраў Вашынгтона адхілілі запрашэнне далучыцца да Рады.