Украіна атрымае гарантыі ЗША, калі адмовіцца ад Данбасу — FT

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп / AP Photo

ЗША дадуць гарантыі бяспекі Украіне, толькі калі Кіеў цалкам адмовіцца ад Данбасу. Пра гэта са спасылкай на восем крыніц піша Financial Times.

Як адзначае выданне, Штаты вырашылі не дамагацца таго, каб Пуцін адмовіўся ад тэрытарыяльных патрабаванняў. Замест гэтага Белы дом цісне на Украіну, каб яна пагадзілася на саступкі тэрыторый.

Адміністрацыя Дональда Трампа абяцае Украіне гарантыі бяспекі, пастаўкі зброі ў мірны час, але перад гэтым мусіць быць падпісаная дамова з Расіяй.

25 студзеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што гарантыі бяспекі "на 100% гатовыя" і што ён чакае інфармацыі ад амерыканцаў пра падпісанне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.