На "Брэсцкіх цепласетках" прайшоў паказальны суд за "абразу Лукашэнкі"

Суд на "Брэсцкіх цепласетках"

Суд на "Брэсцкіх цепласетках" / Брэстэнерга

У філіяле "Брэсцкія цеплавыя сеткі" прайшло выязное пасяджэнне суда ў рамках крымінальнай справы па палітычных матывах.

У тг-канале прадпрыемства паведамляецца, што справу пачалі за публічную абразу Лукашэнкі (арт. 368 ч. 1 КК).

Аднак не паведамляецца, ні якое пакаранне прызначылі абвінавачанаму, ні нават — якое рашэнне прыняў суд.

Цяпер у Беларусі рэжым можа любую крытыку на адрас Лукашэнкі трактаваць як абразу. Гэта пагражае крымінальным пераследам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.