Ад пачатку зімы ў Беларусі атрымалі траўмы 7845 чалавек
Лёд, ілюстрацыйнае фота / sobitie.com.ua
Мінздароўя паведаміла колькасць галалёдных і халадовых траўмаў ад пачатку сезону — з 26 лістапада 2025 года. Паводле інфармацыі ведамства, траўмы атрымалі 7845 чалавек, у тым ліку 1496 дзяцей.
Больш за ўсё людзей пацярпелі ад падзення падчас галалёду — 5677 дарослых і 1454 дзіцяці. Пры гэтым 228 дарослых і 498 дзяцей былі траўмаваныя пры катанні на цюбінгах, лядзянках, санках і г. д.
Мінздароўя папярэджвае, што сёння ў многіх раёнах краіны на дарогах чакаецца галалёдзіца. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на 27 студзеня.