Больш за сотню мінчан трапілі ў бальніцу пасля катання на цюбінгах
Катанне на цюбінгах
Менш чым за месяц больш за сто чалавек атрымалі траўмы падчас катання на цюбінгах у Мінску. З канца снежня медыцынская дапамога спатрэбілася 119 пацярпелым — 76 дзецям і 43 дарослым. Самаму старэйшаму з іх — больш за 60 гадоў.
Як растлумачыў старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Юрый Горбіч, цюбінг некіравальны і можа развіваць высокую хуткасць. Нярэдка катанне сканчвалася сутыкненнямі з дрэвамі. Медыкі дыягнаставалі страсенні мозгу, шматлікія траўмы, пераломы канечнасцяў і нават пазванкоў. Больш ўсяго інцыдэнтаў адбылося на стыхійных горках на вуліцах Лабанка і Алтайскай.
Дактары заклікаюць выбіраць для катання толькі месцы, узгодненыя з МНС, і выконваць правілы бяспекі. Несанкцыянаваныя горкі будуць закрывацца.