Беларускую спявачку Настассю Рыдлеўскую збілі ў цэнтры Гданьска
Настасся Рыдлеўская / t.me/arydlevskaya
Беларускую спявачку збілі ў цэнтры Гданьска падчас запісу ціктоку. Пра гэта Настасся Рыдлеўская паведаміла ў сваім тг-канале.
Невядомы мужчына тройчы ўдарыў артыстку па галаве. Спыніць нападніка змог муж спявачкі, пасля гэтага зламыснік збег.
Паводле слоў Рыдлеўскай, паліцыя адмовілася займацца справай: маўляў мужчына не прычыніў істотнай фізічнай шкоды. Ёй параілі звяртацца ў суд з грамадзянскім пазовам.