У віцебскім шматпавярховіку прасела пліта на першым паверсе
Віцебскія ратавальнікі прыехалі ў дом, дзе прасела пліта перакрыцця / vitbichi.by
8 студзеня ў 12:28 віцебскія ратавальнікі выехалі на выклік на праспект Перамогі. Там у шматпавярховым доме прасела пліта перакрыцця.
Прыбыўшы на месца выкліку, супрацоўнікі МНС высветлілі, што ў дзевяціпавярховым доме прасела пліта на першым паверсе. Яе плошча складае 1,5х6 метраў.
На час абследавання будаўнічых канструкцый ратавальнікі эвакуявалі з пад'езда 34 чалавек, у тым ліку чатырох дзяцей. Пацярпелых няма.
Прычына здарэння высвятляецца, на месцы працуе гарадская камісія па надзвычайных сітуацыях.