Ад выбуху газу ў гомельскім доме абрынуліся перакрыцці паміж паверхамі
Выбух у гомельскім шматпавярховіку / МНС
У шматпавярховіку на вуліцы Косарава, 3 у Гомелі адбыўся выбух бытавога газу.
Паводле інфармацыі МНС, успышка газапаветранай сумесі без наступнага гарэння здарылася на сёмым паверсе шматкватэрнага жылога дома. Інцыдэнт адбыўся каля 13:00.
Ад выбуховай хвалі ў доме абваліліся перакрыцці мінімум паміж трыма паверхамі. У некаторых кватэрах па суседстве былі выбітыя шыбы.
Ратавальнікі паведамляюць пра эвакуацыю з будынка дзевяці чалавек. На месца здарэння прыбылі 40 ратавальнікаў і 19 адзінак тэхнікі.
Відавочцы кажуць, што да месца здарэння прыбылі тры хуткія дапамогі. Аднак звестак пра пацярпелых пакуль няма.