Пакаталіся — і хопіць. У Мінску пачалі засыпаць пяском стыхійныя горкі
Гэта робіцца дзеля бяспекі мінчукоў / @pro100centr
У Мінску камунальныя службы засыпаюць пяском стыхійныя горкі, якія пасля моцных снегападаў сталі месцамі катання на цюбінгах і санках.
Ужо апрацаваныя і прыведзеныя ў бяспечны стан наступныя горкі:
- на праспекце Машэрава (каля гасцініцы "Планета");
- каля Траецкага прадмесця;
- на вуліцы Мельнікайте ля мемарыяла "Яма";
- у Парку Перамогі;
- на вул. Новавіленская / Зацень.
Камунальныя службы нагадваюць, што многія стыхійныя горкі небяспечныя з-за блізкасці да праезнай часткі, дрэў, ліхтароў і іншых перашкод.
Менш чым за месяц у Мінску больш за сто чалавек атрымалі траўмы падчас катання на цюбінгах. З канца снежня медыцынская дапамога спатрэбілася 119 пацярпелым — 76 дзецям і 43 дарослым.