Праз маразы на чацвер у Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

Зіма, ілюстрацыйнае фота

Зіма, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У чацвер, 15 студзеня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.

Толькі ўначы на захадзе краіны часам чакаецца снег, месцамі — моцны снег. Удзень у асобных раёнах на паўднёвым захадзе пройдзе невялікі снег. Ноччу і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага.

Уначы тэрмометры пакажуць 17-24 градусаў са знакам "мінус", па захадзе будзе 10-16 градусаў марозу, месцамі, а па ўсходняй палове ў многіх раёнах чакаецца 25-30 градусаў ніжэй за нуль. Сіноптыкі ў сувязі з гэтым абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Удзень чакаецца -12...-18 градусаў, па захадзе краіны будзе 7-11 градусаў марозу.

У пятніцу, 16 студзеня, удзень прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў. У асобных раёнах чакаецца слабы туман, шэрань, на дарогах месцамі — галалёдзіца. Вецер чакаецца ўсходняй чвэрці слабы да ўмеранага, месцамі на захадзе — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 17-24 градусы марозу, пры праясненнях будзе да -28 градусаў. Па захадзе краіны ўначы будзе 11-16 градусаў ніжэй за нуль,  месцамі — 8-10 са знакам "мінус". Удзень прагназуецца ад -5 па паўднёвым захадзе да -17 градусаў па ўсходзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.