Прэзідэнт Польшчы правёў калядны прыём для беларускай дыяспары

Зміцер Лукашук падарыў Каралю Наўроцкаму кнігу пра беларускую нацыянальную ідэю

Зміцер Лукашук падарыў Каралю Наўроцкаму кнігу пра беларускую нацыянальную ідэю / Еўрарадыё

13 студзеня ў варшаўскім палацы Бельведэр прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі правёў калядны прыём для прадстаўнікоў беларускай дыяспары.

Сярод гасцей былі беларускія палітыкі, былыя палітвязні, дзеячы культуры, журналісты ды іншыя прадстаўнікі беларускай супольнасці. Сярод іх былі Святлана Ціханоўская і яе дарадцы Франак Вячорка і Дзяніс Кучынскі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, "міністарка эканомікі" ў Аб'яднаным пераходным кабінеце Аліса Рыжычэнка, віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Ліза Пракопчык. З ліку нядаўна вызваленых палітвязняў прысутнічалі рэдактарка Марына Золатава, адвакат Максім Знак (які прыйшоў у вышыванцы), журналістка Ксенія Луцкіна. Таксама ў лік запрошаных гасцей трапіў лідар "Еўрапейскай Беларусі", кандыдат у прэзідэнты—2010 Андрэй Саннікаў і яго паплечніца — галоўная рэдактарка "Хартыі-97" Наталля Радзіна.

Рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук падарыў Каралю Наўроцкаму сваю кнігу пра беларускую нацыянальную ідэю. Таксама на прыёме былі вядоўцы падкаста "Зроблена ў Польшчы" Максім Паршута і Кірыл Жаўток, аналітык Арцём Шрайбман, сацыёлаг Рыгор Астапеня, акторы-купалаўцы Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш ды іншыя прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Польшчы.

Прэзідэнт Польшчы правёў калядны прыём для беларускай дыяспары
Святлана Ціханоўская і караль Наўроцкі / lookby.media
Прэзідэнт Польшчы правёў калядны прыём для беларускай дыяспары
Святлана Ціханоўская і Марына Золатава / lookby.media
Прэзідэнт Польшчы правёў калядны прыём для беларускай дыяспары
Выступае Святлана Ціханоўская / lookby.media
Прэзідэнт Польшчы правёў калядны прыём для беларускай дыяспары
Максім Знак, Ілля Салей, Алесь Лапко / lookby.media
Прэзідэнт Польшчы правёў калядны прыём для беларускай дыяспары
Максім Знак і Ілля Салей / lookby.media
Прэзідэнт Польшчы правёў калядны прыём для беларускай дыяспары
Рыгор Астапеня і Алесь Лагвінец / lookby.media
Прэзідэнт Польшчы правёў калядны прыём для беларускай дыяспары
Сяргей Будкін / lookby.media
Прэзідэнт Польшчы правёў калядны прыём для беларускай дыяспары
Наталля Радзіна / lookby.media

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.