“Адмена”: як яна працуе ў выпадку сексуалізаванага гвалту — эфір

Наста Базар

Наста Базар / Еўрарадыё

Мінулы 2025 год для беларускага грамадства (як мінімум той яго часткі, якая знаходзіцца ў эміграцыі) адзначыўся шэрагам даволі гучных кейсаў сексуалізаванага гвалту альбо харасменту. Вынікі гэтых кейсаў былі розныя. Але часам здавалася, што ніякія дзеянні, словы альбо ўчынкі “злачынцы” не прынясуць яму прабачэння грамадства.

Ці існуе і як працуе сістэма “адмены” чалавека, які быў абвінавачаны ў харасменце альбо сексуалізаваным гвалце? Ці мае беларускае грамадства інстытут рэпутацыі і як гэта працуе? Навошта патрэбны “Прынцыпы антыхарасменту” і што ў іх самае галоўнае? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з фемактывісткай і гендарнай эксперткай Настай Базар у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.