Добразычлівы сексізм: што не так з “Годам беларускай жанчыны” — эфір
Ірына Сідорская / Еўрарадыё
З пафасам і клопатам пра беларускую жанчыну Лукашэнка падпісаў указ аб прызнанні 2026 года “Годам беларускай жанчыны”. Прапаганда на чале з ідэолагамі і пры падтрымцы праўладных блогераў распачала кампанію піяру і ўхвалення гэтага рашэння. Вось толькі ў людзей, абазнаных у гендарнай тэматыцы, узнікаюць сумневы ў тым, што гэтая ініцыятыва рэжыму пойдзе на карысць беларускім жанчынам.
Ці выйграюць жанчыны ад ініцыятывы Лукашэнкі, і якія маніпуляцыі стаяць за так званым “Годам беларускай жанчыны”? Што такое добразычлівы сексізм і ці адчуюць змены ў стаўленні да сябе жанчыны ў беларускіх калоніях і турмах? Як адрозніваецца адчуванне шчасця ў жанчын і мужчын, і адкуль гэтая розніца ўзнікае? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у 13:00. Праграма выходзіць два разы на месяц.