Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі асудзілі за "палітыку"

Сяргей Сандалюк (справа)

Сяргей Сандалюк (справа) / УУС Гродзенскага аблвыканкама

Стаў вядомы прысуд Анжэле Сандалюк. Яе муж у 2013-2018 гадах быў намеснікам начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС — адным з кіраўнікоў усёй турэмнай сістэмы Беларусі. Пад кіраўніцтвам гэтага ведамства знаходзяцца ўсе беларускія СІЗА, калоніі, турмы.

Сяргея Сандалюка разам з жонкай судзілі ў жніўні 2024 годзе паводле "народнага" артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Звычайна гэтае абвінавачанне выстаўляюць за ўдзел у вулічных пратэстах.

У лістападзе таго ж года іх судзілі зноў, піша Dissidentby. Незразумела, ці быў гэта суд за іншы марш, ці пасля апеляцыі папярэднюю справу адправілі на паўторны разгляд.

Як паведамляюць праваабаронцы, Анжэле Сандалюк прысудзілі два гады пазбаўлення волі. Не выключана, што тэрмін яе пакарання ўжо скончыўся, бо невядома, колькі часу жанчына правяла ў СІЗА.

Прысуд Сяргею Сандалюку невядомы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.