"Гэта бетон, цішыня і страх". Анкахворую ўкраінку год пратрымалі ў турме Брэста

Вяртанне 31 грамадзяніна Украіны з Беларусі, 22 лістапада 2025 года.

Вяртанне 31 грамадзяніна Украіны з Беларусі, 22 лістапада 2025 года. / Суспільне Новини / Іван Антипенко

Ірына Дзмітрыева амаль дваццаць гадоў пражыла ў Беларусі і не лічыла гэтую краіну небяспечнай, пакуль аднойчы не апынулася з мяшком на галаве ў машыне, якая вязе яе за горад. 

Жыццё жанчыны крута змянілася ў кастрычніку 2024 года, калі яе арыштавалі беларускія спецслужбы і абвінавацілі ў супрацоўніцтве з СБУ. Брэстчанку пратрымалі ў зняволенні год і вызвалілі, перадаўшы Украіне.

Еўрарадыё пагутарыла з Ірынай і пераказвае яе гісторыю. На просьбу суразмоўніцы рэдакцыя змяніла яе імя і прозвішча, а таксама некаторыя дэталі гісторыі.

Гэта першая гісторыя з серыі "У беларускім палоне", прысвечаная грамадзянам Украіны, якія прайшлі праз пераслед рэжыму Лукашэнкі і былі вызваленыя ў лістападзе 2025 года.

 

"Пасля пачатку вайны ўсё змянілася"

— Я пераехала ў Беларусь вельмі даўноу 2004 годзе. Я выйшла замуж за беларуса і таму засталася там жыць. Жыла ў Брэсце, працавала на "Берасцейскім пекары" каля дваццаці гадоў. У мяне там была праца, жыллё, сябры. Мне падабаліся людзі, беларусы, у мяне было шмат сяброў. Там вучылася мая дачка. У цэлым у мяне ўсё было добра, усё было спакойна і ўладкавана.

Муж памёр у 2017 годзе, але я ўсё роўна засталася ў Беларусі. Мне там падабалася жыць. Я не адчувала ніякіх праблем, не сутыкалася з рэпрэсіямі, не ведала людзей, якіх арыштоўвалі або саджалі. Я не цікавілася палітыкай, я просты чалавек, працавала на заводзе.

“Это бетон, тишина и страх”. Онкобольную украинку год продержали в тюрьме Бреста
Адна з вуліц Брэста / ТАА «Вячэрні Брэст»

Пасля пачатку вайны ўсё змянілася. Вайна нас, скажам так, пасварыла. Але пры гэтым людзі вакол — і на працы, і проста знаёмыя — ставіліся да мяне добра. Многія спачувалі, пыталіся, як мае родныя ва Украіне, прапаноўвалі дапамогу. Казалі, што калі трэба, можна перавезці бацькоў, пляменнікаў — таму што ў Беларусі спакайней. Брэст памежны горад, і ўсе разумелі, што такое вайна. Гэта страшна.

Мае бацькі жывуць ва Украіне, непадалёк ад Брэста. Я часта ездзіла да іхпа два разы на год, брала адпачынак на два тыдні і ездзіла, нягледзячы на вайну. Кожны раз перасякала мяжу.

Мы заўсёды чысцілі тэлефоны перад паездкамі. Гэта рабілі дзецідачка, пляменнікі. Яны казалі: "Мама, лепш выдалі гэта, лепш прыбяры тое". Напрыклад, у дачкі былі фотаздымкі з украінскім сцягам, і яна прасіла мяне выдаліць такія фота, таму што ў Беларусі за гэта могуць быць праблемы. Я тады не верыла, думала, што такога быць не можа. Але дзеці разумелі больш, яны сачылі за навінамі і папярэджвалі мяне.

Я не чытала ніякіх "экстрэмісцкіх" каналаў свядома. Проста сёння канал нармальны, а заўтра яго прызнаюць экстрэмісцкім. Таму дзеці казалі: "Лепш выдаліць, каб не было праблем". Я не лезла ў палітыку, але слухала іх.

У тэлефоне ў мяне былі кантакты ўкраінцаўаднакласнікаў, сяброў. Гэтыя кантакты з'явіліся яшчэ да вайны, але пасля пачатку вайны многія з іх сталі вайскоўцамі. Я тады не разумела, што гэта можа стаць праблемай.

Мая дачка пасля заканчэння школы ў Брэсце з'ехала вучыцца ва Украіну, вывучылася на ветэрынара і засталася там. Яна казала мне: "Мама, ва Украіне прасцей і вальней жыць, можна гаварыць, не баяцца. А ў Беларусі страшна, там за словы могуць пасадзіць". Я тады не верыла, не сутыкалася з гэтым асабіста.

“Это бетон, тишина и страх”. Онкобольную украинку год продержали в тюрьме Бреста
Вучэнні супрацоўнікаў КДБ / Spring96.org

І бацькі, і дачка пастаянна клікалі мяне пераехаць назад ва Украіну, але я адмаўлялася. Казала: "У Беларусі ўсё добра, такога быць не можа".

"У мяне было падазрэнне, што нешта не так"

— Аднойчы мяне папрасілі сфатаграфаваць машыну, якая стаяла каля школы і дзіцячага садка ў раёне, дзе я жыла ў Брэсце. Мяне папрасіў чалавек з Украіны, якога я добра ведала. Я ведала, што ён вайсковец, але ён не патлумачыў, навошта патрэбны фотаздымак. Проста даў дакладны адрас, нумар дома.

У мяне было падазрэнне, што нешта не так. Каля паўтары гадзіны я адмаўлялася, казала, што не магу знайсці гэтую машыну. Інтуіцыя падказвала, што не трэба гэтага рабіць. Але ў выніку ўсё ж такі пайшла і сфатаграфавала яе.

Пазней, ужо падчас азнаямлення са справай, я даведалася, што за мной сачылі: як я ішла, як убачыла машыну, як фатаграфавала. Адвакат сказаў, што гэта была правакацыя. Я так і не даведалася, каму дакладна належаў той аўтамабіль. Сілавікі казалі, што гэта машына аховы аднаго з дэпутатаў, але, ці так гэта было насамрэч, я не ведаю.

30 кастрычніка 2024 года, пасля аперацыі, калі мне толькі знялі швы, загадчыца аддзялення патэлефанавала і папрасіла прыйсці ў анкадыспансер на агляд. На наступны дзень, 31 кастрычніка, а 10-й раніцы я паехала ў анкадыспансер Брэста.

Не дайшла прыкладна сто метраў да ўваходу проста на пешаходным пераходзе спыніўся мікрааўтобус, з яго выскачылі некалькі мужчын у балаклавах, заштурхалі мяне ў аўтобус. Мне сунулі пад нос пасведчанне, але я не паспела нічога прачытаць — на галаву надзелі чорны мяшок, надзелі кайданкі.

Яны крычалі: "Мы ўсё ведаем". Забралі тэлефон, сумку і павезлі за горад. Я не ведала, куды мяне вязуць, бо была з мяшком на галаве.

Машына спынілася ў лесе, побач былі цяпліцы. Там яны пачалі крычаць, дапытваць, патрабаваць прызнанняў. Казалі, што я перавозіла бомбы, дэтанатары, што ў мяне дома нешта знойдуць. Пагражалі маім дзіцем.

“Это бетон, тишина и страх”. Онкобольную украинку год продержали в тюрьме Бреста
Следчы ізалятар СІЗА-7 горада Брэста / Супольнасць "Беларуская турма" / @belaruskayaturma

Потым мяне павезлі дадому, у інтэрнат. Там знайшлі ўкраінскі сцяг і фотаздымкі маіх сваякоў з Украіны, развешаныя на вяровачцы. Пачалі ўсё фатаграфаваць. Перавярнулі ўвесь пакой, нават асабістыя рэчы.

Пасля ператрусу сказалі, што павязуць у Мінск — "проста аформіць пратакол", прайсці паліграф. Сказалі: калі ўсё пацвердзіцца, мяне адпусцяць.

У Мінску мяне дапытвалі, вадзілі на паліграф. Сказалі, што я яго не прайшла, абвінавацілі, што мяне нібыта навучылі супрацоўнікі СБУ падманваць паліграф.

Уначы мяне пасадзілі ў халодную камеру ў РУУС Партызанскага раёна. Мне было вельмі дрэнна пасля хіміятэрапіі, я ўвесь час прасілася ў туалет.

"Калі я ўбачыла ўкраінскі аўтобус, я не магла паверыць, што гэта праўда"

— Раніцай мне аформілі адміністрацыйны пратакол за "непадпарадкаванне міліцыі" і павезлі ў суд. Суд даў мне 10 сутак [арышту]. Мяне адправілі на Акрэсціна, у ІЧУ. Камера была разлічаная на двух чалавек, а нас было 16.

Усе жанчыны ў камеры былі па палітычных артыкулах. Гэта былі адукаваныя, годныя людзі. Яны мяне падтрымлівалі, дапамагалі, кармілі, апрацоўвалі аперацыйныя швы.

Мяне некалькі разоў зноў вазілі на паліграф, дапытвалі. Пасля 10 сутак замест вызвалення мяне зноў затрымалі і далі яшчэ 15 сутак — без тлумачэнняў.

Пазней мне прапанавалі падпісаць згоду на дэпартацыю. Сказалі, што гэта палепшыць умовы ўтрымання. Я пагадзілася, бо баялася далей жыць у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.