Пра нафту, “ценявы флот” і лаяльных Лукашэнку банкіраў — эфір з Махоўскім

Андрэй Махоўскі

Андрэй Махоўскі / Еўрарадыё

Змаганне ЗША за венесуэльскую нафту дайшло да этапу, калі бяруцца на абардаж не толькі караблі “ценявога флоту”, але і танкеры, якія ідуць пад сцягам… Расіі. І пакуль адныя здзіўлена цікавяцца: “А што, так можна было?!”, другія кажуць пра “спробы прыкрыцца расійскім сцягам”, а трэція заклікаюць накіраваць расійскія атамныя падлодкі да берагоў ЗША. На фоне гэтых “дробных разборак” Нацбанк Беларусі прымае гістарычнае рашэнне выдаваць ліцэнзіі толькі тым банкірам, якія лаяльныя рэжыму Лукашэнкі. 

Ці сапраўды ЗША нарэшце распачалі сапраўднае паляванне на “ценявы флот”, які вывозіць венесуэльскую нафту, і пры чым тут танкеры пад расійскім сцягам? Чаму нават сярод банкіраў не мусіць быць нелаяльных рэжыму і чаго чакаць ад курса долара? Якія схемы круціў Лукашэнка ў Венесуэле і калі чакаць продажу беларускай калійкі амерыканцам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Белорусы и рынок”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў 15:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.